Нарабіў шуму нечаканы прыём, які Давід Кэмеран, прэм’ер Вялікабрытаніі, даў для лідара фламандскіх нацыяналістаў Барта Дэ Вевера. Нагадаем, што з-за сабатажу Новага Фламандскага Альянсу
(NVA) — партыі Дэ Вевера — Бельгія ўжо больш за год не можа атрымаць урад. Усе кажуць пра хуткі падзел краіны на Валонію і Фландрыю. Ці размаўляў госць з гаспадаром на гэту тэму,
пакуль не вядома. Сам Вевер шматзначна параўнаў свой візіт у Лондан са славутым прыездам Махатмы Гандзі ў брытанскую сталіцу, пасля якога пачаўся працэс выхаду Індыі са складу Брытанскай імперыі.
Праўда, сам Кэмеран кажа, што прыняў фламандца выключна як саюзніка па фракцыі ў еўрапарламенце, куды ўваходзяць партыя торы і NVA. У любым выпадку, бельгійская прэса ацаніла сустрэчу як падножку для
тых бельгійскіх палітыкаў, якія спрабуюць пачаць дыялог наконт фармавання нацыянальнага ўраду.
Па матэрыялах “LeSoire (Бельгія)
Вялікабрытанія. Лондан гатовы прызнаць незалежнасць Фландрыі
- Замежжа
- 01-04-2011
Нарабіў шуму нечаканы прыём, які Давід Кэмеран, прэм’ер Вялікабрытаніі, даў для лідара фламандскіх нацыяналістаў Барта Дэ Вевера. Нагадаем, што з-за сабатажу Новага Фламандскага Альянсу
(NVA) — партыі Дэ Вевера — Бельгія ўжо больш за год не можа атрымаць урад. Усе кажуць пра хуткі падзел краіны на Валонію і Фландрыю. Ці размаўляў госць з гаспадаром на гэту тэму,
пакуль не вядома. Сам Вевер шматзначна параўнаў свой візіт у Лондан са славутым прыездам Махатмы Гандзі ў брытанскую сталіцу, пасля якога пачаўся працэс выхаду Індыі са складу Брытанскай імперыі.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: