Вялікабрытанія. Нарастае напружанасць вакол Фальклендаў
У гэтым годзе 2 красавіка будзе адзначацца 30-я гадавіна пачатку вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы. Быццам спецыяльна да невясёлага юбілею абедзве краіны выступаюць з шэрагам правакацыйных заяў. Так, Буэнас-Айрэс 1 студзеня абвясціў 2012-ы год годам Мальвінскіх астравоў і заявіў пра намер вынесці праблему іх вяртання ў міжнародныя судовыя інстанцыі. У сваю чаргу, брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран 17 студзеня заявіў, што Лондан адмаўляецца ад любых перамоў наконт змены цяперашняга статуту архіпелага.
У гэтым годзе 2 красавіка будзе адзначацца 30-я гадавіна пачатку вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фальклендскія (Мальвінскія) астравы. Быццам спецыяльна да невясёлага юбілею абедзве
краіны выступаюць з шэрагам правакацыйных заяў. Так, Буэнас-Айрэс 1 студзеня абвясціў 2012-ы год годам Мальвінскіх астравоў і заявіў пра намер вынесці праблему іх вяртання ў міжнародныя судовыя
інстанцыі. У сваю чаргу, брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмеран 17 студзеня заявіў, што Лондан адмаўляецца ад любых перамоў наконт змены цяперашняга статуту архіпелага. Ён таксама згадаў, што гэта
не толькі яго думка, аднак і думка большасці жыхароў астравоў. У гэтым кантэксце, па яго словах, любыя намеры Аргенціны вярнуць спрэчную тэрыторыю — не што іншае, як
“каланіялізм. На думку аналітыкаў, гэта толькі пралог сапраўднага канфлікту. Нядаўна на Фальклендах знайшлі нафту, і некаторыя кампаніі ўжо гатовыя пачаць іх эксплуатацыю. Гэта
можа стаць сігналам для Аргенціны ўзмацніць ціск на Лондан.
Па матэрыялах англійскай прэсы