Вялікабрытанія. Не стала моднага дызайнера
У Вялікабрытаніі памерла модны дызайнер Кэтрын Уолкер. Яна была ўлюбёным мадэльерам прынцэсы Дыяны і аўтарам многіх сапраўды іконных вобразаў.
Яна нарадзілася ў Францыі, дзе атрымала ступень магістра эстэтыкі і філасофіі. Падчас навучання ў аспірантуры Уолкер пераехала ў Лондан, дзе выйшла замуж і засталася жыць. Там яна пачала прадаваць
дзіцячае адзенне, а пасля праявіла сябе як дызайнер, разам з мужам заснаваўшы ўласную кампанію.

Кэтрын Уолкер заснавала адзін з самых паспяховых брытанскіх брэндаў. Яна апранала многіх вядомых людзей. З 1981 года яна стварала амаль усе вобразы прынцэсы Дыяны, у тым ліку чорную сукенку, у якой
яе пахавалі. У 1990 годзе Уолкер была прызнана лепшым дызайнерам і дызайнерам года Вялікабрытаніі.
З 1975 года яна змагалася з ракам грудзей і выдаткоўвала грошы ў фонды барацьбы з гэтым захворваннем. Але хвароба ўзяла сваё, і свет згубіў куцюр’е, чые класічныя вобразы задавалі тон у
брытанскай модзе больш за трыццаць гадоў.