Вялікабрытанія ўводзіць для ўкраінцаў электронныя візы
З 15 сакавіка грамадзяне Украіны змогуць падаваць на брытанскія візы завочна, без наведвання візавых цэнтраў.
Рашэнне наконт атрымання візы яны таксама атрымаюць завочна — па электроннай пошце, паведамляе ВВС. Пасля гэтага яны любым даступным спосабам могуць дабрацца да Вялікабрытаніі, ужо на месцы яны здадуць біяметрычныя даныя, а ў пашпарт ім паставяць штамп пра ўезд.