Вялікабрытанія. Забарона на сафары

Брытанскае выданне «Daily Mirror» і група мясцовых палітыкаў і артыстаў пачалі кампанію за новы закон.

Фота з сайта www.oxfordsparks.ox.ac.uk

Фота з сайта www.oxfordsparks.ox.ac.uk


Паводле законапраекту, які падпісалі 166 дэпутатаў, падданым Яе Вялікасці пад пагрозай крымінальнай адказнасці будзе забаронена паляваць на афрыканскіх жывёлаў. Мяркуецца, што будзе забаронены ўвоз на Альбіён сувеніраў, якія робяцца з забітых жывёлаў, а таксама іх скураў.

Ініцыятары кажуць не толькі пра тое, што цэлыя віды могуць знікнуць у тым ліку дзякуючы паляванню. Ёсць думка, што пакуль брытанцы будуць паляваць у Афрыцы, паміж Лонданам і афрыканскай грамадой немагчымы нармальны дыялог.

Замест палявання «Daily Mirror» прапануе турыстам, якія наведваюць Афрыку, новую забаву. Цяпер турысты атрымалі магчымасць максімальна блізка падысці да жывёлы і зрабіць з ёю сэлфі.

У новай формы турызму ёсць першыя фанаты. У Паўднёвай Афрыцы нейкая пара сфатаграфавала пацалунак на фоне льва. Цяперашні брытанскі міністр аховы прыроды Вялікабрытаніі падтрымаў ідэю забароны палявання на афрыканскіх жывёлаў, аднак да прызначэння новага прэм’ера наўрад ці справа пачне рухацца.

Паводле брытанскай прэсы