NATO заклікае Іран вызваліць экіпажы захопленых судоў

Адзін з танкераў ішоў пад брытанскім сцягам, 23 чалавекі ўтрымліваюцца пад вартай, перадае Радыё Свабода.

ccfe6fd2_1436_4039_bfef_d9366146f514_w1023_r1_s.jpg

Саюз NATO у адмысловай заяве асудзіў захоп Іранам двух камэрцыйных судоў у Армузскім праліве і заклікаў вызваліць экіпажы. Адзін з захопленых Іранам танкераў ішоў пад брытанскім сьцягам. Вялікабрытанія рыхтуе пакет санкцый у адказ на дзеянні Ірана. Лондан мае намер звярнуцца да Еўрасаюза і ААН, каб яны таксама ўвялі абмежаванні ў дачыненні да Тэгерана. У лісце на адрас Савету бяспекі ААН Лондан назваў захоп свайго танкера «незаконным умяшальніцтвам», паведамляе Reuters.
Нагадаем, што 19 ліпеня іранскія вайскоўцы затрымалі ў Армузскім праліве два судны Вялікабрытаніі. Адно з іх ішло пад сцягам Ліберыі — яго пазней адпусьцілі. Танкер, які ішоў пад брытанскім сьцягам, разам з экіпажам з 23 чалавек застаўся ў порце Бэндэр-Аббас.
Улады Ірана заявілі, што затрымалі брытанскі танкер з-за парушэння ім міжнароднага марскога права. Судна нібыта не адказала на сігнал бедзтва, які паступіў з рыбалавецкай шхуны.