Вялікабрытанія. Канец каралеўскім амбіцыям прынца Чарльза?
Уся Брытанія толькі і гаворыць, што пра цяжарнасць Кейт, жонкі Уільяма.
Перш за ўсё радуюцца манархісты. Аднак не ўсе. Непакой ахапіў тую фракцыю фанатаў дынастыі Віндзараў, якая марыла пра прыход на трон прынца Чарльза. Менавіта ён па закону павінен атрымаць карону
пасля смерці Елізаветы ІІ. Аднак бум інтарэсу да будучага дзіцяці зноў узмацніў пазіцыі аматараў таго, каб рэгаліі манарха пасля смерці цяперашняй каралевы перайшлі да Уільяма. Уільямафілы
сцвярджаюць, што гэта адзіны сродак захаваць папулярнасць манархіі. Сапраўды, 65-гадовы прынц Чарльз не вельмі папулярны сярод брытанцаў, якія ўпарта лічаць яго галоўным вінаватым у смерці прынцэсы
Дыяны. Акрамя таго, ён нажыў шмат ворагаў сярод палітыкаў з-за свайго жадання даваць ім інструкцыі. Пакуль Чарльз ніяк не каментуе заклікі да добраахвотнай адстаўкі з пасады спадкаемца. Аднак,
думаецца, што з набліжэннем дня нараджэння дзіцяці Уільма і Кейт грамадскі ціск на яго будзе расці.
Паводле брытанскай прэсы