Вярхоўная Рада прыняла закон пра алігархаў. Ім забаранілі фінансаваць партыі і ўдзельнічаць у прыватызацыі

Вярхоўная Рада Украіны прыняла прэзідэнцкі закон аб алігархах. За дакумент прагаласавалі 279 дэпутатаў.

oligarhi_1.jpg

«Мэтай гэтага закона з'яўляецца пераадоленне канфлікту інтарэсаў, выкліканага зліццём палітыкаў, медыя і буйнога бізнесу, выкарыстання палітычнай улады для павелічэння ўласных капіталаў», — сказана ў паведамленні Вярхоўнай Рады.

Як піша «РБК Украіна», да другога чытання ў дакумент ўнеслі 1,3 тысячы паправак, але яго разгледзелі па паскоранай працэдуры. Супраць гэтага выступілі дэпутаты апазіцыйных партый, якія блакавалі трыбуну Рады, адзначае "Украінская праўда". Дакумент прынялі без экспертызы, на якую яго накіравалі ў пачатку верасня.

Прыняты закон прадугледжвае стварэнне рэестра алігархаў. У гэты спіс могуць трапіць людзі, якія адпавядаюць тром з чатырох крытэраў: удзельнічаюць у палітыцы, маюць значны ўплыў на СМІ, кантралююць ці валодаюць манаполіяй, а кошт іх актываў перавышае адзін мільён пражытачнага мінімуму.

Рэестр алігархаў будзе весці Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, які ўзначальвае прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі. Закон прадугледжвае, што бізнесоўцы, якія трапілі ў рэестр, павінны падаваць дэкларацыю аб даходах. Ім забаронена фінансаваць партыі і ўдзельнічаць у "вялікай прыватызацыі". Таксама алігархаў і чыноўнікаў абавязалі даваць справаздачу аб кантактах адзін з адным.

Міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська казаў у чэрвені, што ў рэестр алігархаў могуць патрапіць бізнесовец Ігар Каламойскі і пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Паводле meduza.io