Венесуэла. Чавес рыхтуе адміністратыўную рэформу
Томас Гуаніпа, адзін з лідараў антычавескай апазіцыі заявіў, што валодае інфармацыяй аб намерах прэзідэнта перагледзець правы штатаў, а канкрэтна працэдуру абрання губернатараў.
Як вядома, Венесуэла, хаця і прэзідэнцкая рэспубліка, складаецца з 23 штатаў, жыхары якіх самі абіраюць свае выканаўчыя органы. Вельмі часта кіраўнікамі штатаў становяцца прадстаўнікі апазіцыі
(зараз яны кантралююць, напрыклад, сталіцу і галоўны нафтавы штат), што, быццам, дастала Уга. Цяпер ён чакае 16 снежня, калі ў шэрагу штатаў пройдуць губернатарскія выбары. Калі вынік зноў будзе
мінорным для партыі ўлады, краіну чакае адміністратыўная рэформа. Лакмусавай паперкай тут стане вынік выбараў у штаце Міранда, дзе на другі тэрмін мае намер пераабрацца Энрыке Капрылес, канкурэнт
Чавеса на апошніх прэзідэнцкіх выбарах. Па словах Гуаніпа, у гісторыі Лацінскай Амерыкі было толькі два выпадкі, калі скасоўваліся правы аўтаномій. Першы раз так зрабіў Піначэт пасля перавароту ў
Чылі, а другі — сандыністы ў Нікарагуа падчас расправы з ліберальнай апазіцыяй.
Паводле венесуэльскай прэсы