Венесуэла. Войскі разагналі дэманстрацыю пратэсту
Войскі Нацыянальнай гвардыі Венесуэлы ужыў слезацечны газ і гумовыя кулі для разгону натоўпу антыўрадавых дэманстрантаў у Каракасе.
Сотні студэнтаў зноў выйшлі на вуліцы ў суботу, каб заявіць свой пратэст наконт сацыяльнай палітыкі ўладаў. Дэманстрацыя была арганізаваная лідарамі апазіцыі, якія адмаўляюцца ісці на перамовы з ўладамі.
Групы дэманстрантаў паспрабавалі акружыць калоны ваенных, звярнуўшыся да іх з прызывам не ўжываць сілу супраць натоўпу, аднак сутыкненняў не ўдалося пазбегнуць.
Акцыі пратэсту ўспыхнулі ў Каракасе з новай сілай праз некалькі дзён пасля таго, як некалькі ўмераных апазіцыйных лідараў пагадзіліся пайсці на перамовы з урадам і нават наладзілі ў тэлеэфіры дэбаты з прадстаўнікамі дзеючай улады.