Вестэрплятэ замест параду на Чырвонай Плошчы

Ідэю Браніслава Камароўскага, каб на 70-я ўгодкі заканчэння Другой сусветнай вайны сабраць еўрапейскіх лідараў на Вестэрплятэ, цікавая і сведчыць аб тым, што канец вайны быў пачаткам еўрапейскай інтэграцыі — сказаў сёння міністр замежных справаў Гжэгаш Схетына ў інтэрв'ю радыё TOK FM.



z8334071q_01_09_2010_westerplatte_uroczystosci_upamietniajace.jpg

Ён дадаў, што падчас урачыстасці з нагоды 70-годдзя вызвалення нямецкага лагера Аўшвіц прэзідэнт Браніслаў Камароўскі сустрэўся з некалькімі кіраўнікамі дзяржаў і закрануў гэтую справу.

У панядзелак Браніслаў Камароўскі заявіў, што будзе намагацца арганізаваць у Гданьску адзначэнне юбілею заканчэння Другой сусветнай вайны.

Дата 8 траўня ў нарацыі СССР — гэта час трыумфу. Але не ўсім народам Еўропы гэты трыумф прынёс свабоду. Дасканалым месцам на такую агульнаеўрапейскую рэфлексію павінна стаць Вестэрплятэ, сімвал пачатку Другой сусветнай вайны”, сказаў Камароўскі ў размову са штодзёнкай „Gazeta Wyborcza”.

На ўрачыстасць плануецца запрасіць усіх кіраўнікоў краін Еўрапейскага саюза

www.radyjo.net