Вулкан на Гаваях знішчыў дзясяткі дамоў
На востраве пашкоджаны дарогі, забруджана паветра. Навучальныя ўстановы не працуюць. Ёсць інфармацыя, што актыўнасць Кілауэа спыніцца не хутка.

Вулкан на Гаваях знішчыў дамы. Фота www.apnews.com
На Гаваях вулкан Кілауэа знішчыў некалькі дзясяткаў дамоў. Пра гэта ў панядзелак, 7 мая, паведамляе Associated Press.
На востраве пашкоджана водазабеспячэнне і дарогі. Навучальныя ўстановы спынілі сваю працу. Улады папярэдзілі людзей пра забруджанасць паветра.
Вогненныя фантаны б'юць на вышыню амаль 70 метраў.
З-за вывяржэння вулкана эвакуявалі 1700 чалавек.

Адзначаецца, што вывяржэнне вулкана адбываецца на фоне сейсмічнай актыўнасці ў дадзеным рэгіёне, якую зафіксавалі напярэдадні. Паводле дадзеных Геалагічнай службы ЗША, адбылося каля 70 землятрусаў магнітудай 2,5 і вышэй.
Паводле дадзеных сейсмолагаў, актыўнасць Кілауэа спыніцца яшчэ не хутка.
Паводле korrespondent.net