Выбары прэзідэнта Турцыі: Цуду не адбылося
У Турцыі 24 чэрвеня прайшлі гістарычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Эрдаган утрымаў крэсла прэзідэнта, і яго краіна цяпер становіцца прэзідэнцкай рэспублікай — уступаюць у сілу канстытуцыйныя змены

Прыхільнікі Эрдагана святкуюць яго перамогу на вуліцах Стамбула і Анкары. Фота EPA / UPG
У Турцыі 24 чэрвеня адбыліся важнейшыя датэрміновыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары. Інтрыгай да апошняга заставалася тое, ці будзе прызначаны другі тур прэзідэнцкіх выбараў, паколькі ў дзейнага лідара краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана ёсць моцны канкурэнт ад апазіцыйнай левацэнтрысцкай Народна-рэспубліканскай партыі — Мухарам Інджэ. Менавіта яму многія прадказвалі праходжанне разам з Эрдаганам у другі тур, які ў выпадку правядзення мусіў адбудзецца 8 ліпеня.

Цуду не здарылася, і цяпер Эрдаган не толькі прэзідэнт. Пасля гэтых выбараў уступаюць у сілу змены ў канстытуцыю краіны: Турцыя становіцца прэзідэнцкай рэспублікай, прэзідэнт атрымлівае паўнамоцтвы прэм'ер-міністра і амаль бязмежную ўладу, а паўнамоцтвы парламента амаль нівеліраваныя.
Паводле korrespondent.net