Выбух у турэцкай шахце. Колькасць загінулых павялічылася
Выбух на вугальнай шахце ў горадзе Амасра ў турэцкай правінцыі Бартын здарыўся яшчэ 14 кастрычніка. Надзвычайнае здарэнне адбылося на глыбіні 300 метраў.
Выбух на вугальнай шахце ў горадзе Амасра ў турэцкай правінцыі Бартын здарыўся яшчэ 14 кастрычніка. Надзвычайнае здарэнне адбылося на глыбіні 300 метраў.
У пятніцу паведамілі, што загінулі 25 чалавек. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган сёння сказаў, што цяпер вядома пра 41 ахвяру выбуху.
«Якія былі прычыны здарэння, чаму адбыўся выбух, а таксама хто нясе адказнасць (калі будуць знойдзеныя парушэнні), будзе выяўлена шляхам адміністрацыйнага і судовага расследавання. Мы больш не хочам бачыць нейкія непатрэбныя рызыкі ў нашых шахтах. Мы робім усё магчымае, каб не здараліся няшчасныя выпадкі на горных прадпрыемствах, і выкарыстоўваем усе магчымасці тэхнікі», — заявіў турэцкі прэзідэнт.
Раней міністр унутраных спраў Сулейман Сайлу паведаміў, што 58 з 110 чалавек, якія працавалі ў шахце на момант выбуху, былі эвакуяваныя ратавальнікамі або здолелі выбрацца самі. Вядома таксама, што адзін шахцёр быў выпісаны з лякарні, а 10 чалавек усё яшчэ праходзяць лячэнне.
Працягваюцца працы па ізаляцыі агню і астуджэнні.
Паводле www.cnnturk.com, korrespondent.net