Выкрыты чарговы ўзор прапаганды расійскіх тэлеканалаў (відэа)

Тэлеканал "Расія" ў адным з сюжэтаў праграмы "Спецыяльны карэспандэнт" для дэманстрацыі "загнівання" Захаду і еўрапейскіх маральных каштоўнасцяў паказаў фальшывыя кадры, прыняўшы гумарыстычны ролік за падзею, што рэальна адбылася, паведамляе censor.net.ua

У эфір федэральнага тэлеканала Расія выйшла праграма "Спецыяльны карэспандэнт", у якой быў паказаны рэпартаж пра працу Службы абароны дзяцей у Нарвегіі. Сюжэт суправаджаўся ўстаўкамі з апавяданнямі пра распушчанасць еўрапейцаў і пра асаблівасці ў палавым выхаванні еўрапейскіх дзяцей, пры якім нібыта руйнуюцца гендэрныя стэрэатыпы. Для ілюстрацыі гэтых тэзаў быў выкарыстаны ролік, у якім бацькі невядомага хлопчыка дэкаруюць сцяну яго пакоя фатаграфіямі аголеных мужчын.

"Эрозія нораваў, спароджаная за акіянам, размыванне інстытута шлюбу — Еўропа пакорліва бярэ прыклад у ЗША. Няўжо так павінны выглядаць дзіцячы пакой?" — усклікае ў гэты момант дыктар тэлеканала "Расія".

Ролік, выкарыстаны тэлеканалам "Расія", упершыню з'явіўся 12 лістапада 2012 года. І з'яўляецца рэкламай кампаніі Fathead, якая займаецца вырабам вінілавых налепак для дэкору памяшканняў. У арыгінале гэтага відэа на сцяне ў пакоі хлопчыка былі выявы зусім не распранутых маладых людзей, а прыгожы малюнак машыны. Аматарскае відэа з рэакцыяй маленькага хлопчыка на новы дызайн яго пакоя кампанія вырашыла зрабіць часткай рэкламы і размясціла яе на сваім канале ў YouTube. Відэа сталася даволі вядомым, на яго было створана мноства пародый, адну з якіх тэлеканал "Расія" і прыняў за арыгінальнае відэа, выкарыстаўшы ў сваёй праграме.