Yara падтрымалі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
Еўрапейскі вытворчы савет нарвежскай кампаніі Yara International, якая закупляе беларускія калійныя ўгнаенні, падтрымаў ініцыяваны Святланай Ціханоўскай Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, які абвешчаны 7 лютага.
![photo_2021_02_06_22_58_28.jpg photo_2021_02_06_22_58_28.jpg](/img/v1/images/photo_2021_02_06_22_58_28.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Савет «падтрымлівае барацьбу беларускага народа за дэмакратыю і ўмацаванне правоў працоўных», «асуджае палітычныя рэпрэсіі і звязаныя з імі гвалт і арышты». «Правы чалавека павінны заўсёды выконвацца», — гаворыцца ў заяве на сайце Yara.