З’явіласа відэа, як людзі ў шлемах і са шчытамі не пускаюць уцекачоў на беларускі бок
Літоўцы апублікавалі відэа, на якім беларускую мяжу ахоўваюць людзі ў шлемах і са шчытамі
Учора кіраўнік Беларусі даручыў сілавікам узмацніць працу па ахове дзяржаўнай мяжы і прадухіленні фактаў яе парушэння, паведамляе onliner.by.
Пазней памежнікі паведамілі, што выставілі дадатковыя нарады, ажыццявілі манеўр сіл і сродкаў з другарадных напрамкаў на найбольш значныя, а таксама ўдакладнілі ўзаемадзеянне з МУС і Мінабароны для фарміравання рэзерву.
Праз пэўны час літоўскае выданне 15min.lt апублікавала відэа, на якім з беларускага боку мігрантаў не пускаюць экіпіраваныя сілавікі — у шлемах і са шчытамі. Якому ведамству належаць гэтыя людзі, не паведамляецца.
Паводле інфармацыі выдання, абодва бакі выкарыстоўваюць службовых сабак. На відэа адзін з вайскоўцаў звяртаецца да людзей, якія стаяць ля беларускай мяжы.
— Ну, чаго стаім? Давай наперад. Туды ідзем, — разварочвае сілавік людзей, якія спыніліся ля мяжы.