За суткі літоўскія памежнікі затрымалі ўсяго двух мігрантаў

За мінулыя суткі на літоўска-беларускай мяжы затрымалі ўсяго двух мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі. Пра гэта паведамляецца на статыстычным партале Літвы.

Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba

Фота: Valstybės sienos apsaugos tarnyba

З пачатку ліпеня колькасць затрыманых на мяжы рэдка апускалася ніжэй за сотню. Менш за дзесяць мігрантаў з боку Беларусі апошні раз прыходзілі 25 чэрвеня.

Нагадаем, Літва з 3 жніўня вяртае ў Беларусь нелегальных мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы. Прынятае міністрам унутраных спраў Літвы Агне Білатайтэ рашэнне дае права памежнікам прымяняць у дачыненні да іх метады псіхалагічнага і фізічнага прымусу.

Дзякуючы гэтаму колькасць выяўленых мігрантаў у Літве рэзка ўпала. У сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек, а выправадзілі больш за 300 мігрантаў. Да гэтага колькасць мігрантаў, якія незаконна перасеклі беларуска-літоўскую мяжу, пабіла ўсе рэкорды: 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а днём раней — 294 чалавекі.

У Дзяржаўным пагранкамітэце (ДПК) Беларусі лічаць, што такім чынам Літва "працягвае прымушаць мігрантаў парушаць беларускую мяжу". Беларускі кіраўнік перасцярог Літву ад »выцісканна" нелегальных мігрантаў у Беларусь: такія дзеянні пагражаюць канфліктам, складваецца небяспечная абстаноўка.

У ДПК Беларусі лічаць, што такім чынам Літва "працягвае прымушаць мігрантаў парушаць беларускую мяжу". 5 жніўня Лукашэнка заявіў, што з гэтага часу "ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку ступіць не павінна" — і даручыў сілавікам узмацніць працу па ахове мяжы.

Паводле Zerkalo.io