З-за крызісу ў Венесуэле Кастра папрасіў у Пуціна нафту
Куба папрасіла Расію забяспечыць стабільныя пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у сувязі са збоямі ў пастаўках сыравіны з Венесуэлы.
Такі зварот накіраваў кубінскі лідар Рауль Кастра прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Пра змест ліста паведамляе агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на неназваную крыніцу.
У сваім звароце Кастра адзначыў, што Куба пачала скарачаць спажыванне энерганосьбітаў.
У цяперашні час у Кубы ўзніклі цяжкасці з пастаўкамі з Венесуэлы, якая сутыкнулася з цяжкасцямі ў плане вытворчасці нафты, што вымусіла яе выйсці на міжнародны рынак для задавальнення ўнутраных патрэбаў.
У Венесуэле працягваецца маштабны эканамічны крызіс, у краіне не хапае харчавання, медыкаментаў і тавараў першай неабходнасці. На фоне падзення коштаў на нафту Венесуэла скарачае яе здабычу. У маі 2016 года вытворчасць нафты ўпала да ўзроўню 2003 года, калі ў краіне праходзіла забастоўка работнікаў сыравіннай галіны.
Паводле meduza.io