З 1 студзеня Латвія ўводзіць еўра
З 1 студзеня Латвія ўводзіць еўра. І гэта будзе нямецкае еўра, бо Рыга папрасіла падтрымку ў Берліна.
Латвія з насельніцтвам у 2 млн. чалавек не ў стане надрукаваць і адчаканіць еўрапейскай валюты. Паводле Цэнтрабанка Латвіі, Нямеччына пазітыўна адрэагавала на просьбу Рыгі. У краіну было прывезена 100 млн. еўра банкнотамі і 400 млн. манетамі. Чыноўнікі латвійскага банка таксама раскрылі, што грошы былі дастаўлена ў Латвію марскім і авіяцыйным шляхам.
У апошнія дні банкноты пад узмоцненай аховай дастаўляліся ў банкаматы. Урад Латвіі ацэньвае кошт увядзення еўрапейскай валюты на 100 млн. еўра.