Зімбабве. Дыктатар смяротна хворы?

У Зімбабве, якой 31 год кіруе дыктатар Роберт Мугабэ, пашыраюцца чуткі аб смяротнай хваробе дыктатара. Яны ўзніклі яшчэ ў верасні, пасля таго, WikiLeaks апублікаваў дэпешу амерыканскага МЗС. Адпаведна яе тэксту, у 2008 годзе супрацоўнік аднаго з пасольстваў ЗША ў Афрыцы меў кантакт з блізкімі да Мугабэ людзьмі, якія прызналіся, што ў Роберта рак прастаты. Па словах інфарматараў, жыць Мугабэ засталося максімум тры гады. Цяпер плётка набывае афіцыйны кампанент.

У Зімбабве, якой 31 год кіруе дыктатар Роберт Мугабэ, пашыраюцца чуткі аб смяротнай хваробе дыктатара. Яны ўзніклі яшчэ ў верасні, пасля таго, WikiLeaks апублікаваў дэпешу амерыканскага МЗС. Адпаведна яе тэксту, у 2008 годзе супрацоўнік аднаго з пасольстваў ЗША ў Афрыцы меў кантакт з блізкімі да Мугабэ людзьмі, якія прызналіся, што ў Роберта рак прастаты. Па словах інфарматараў, жыць Мугабэ засталося максімум тры гады. Цяпер плётка набывае афіцыйны кампанент. Прэм’ер-міністр Зімбабве Морган Тсвангараі публічна заявіў, што Мугабэ трэба сысці з прычыны яго «ўзросту і стану здароўя». Пры гэтым урадовец адмовіўся прызнаць, што гаворка ідзе пра рак. Ён жартам сказаў, што дакладна гэта не малярыя, якую можна лячыць у суседнім шпіталю. Што тычыцца самога Мугабэ, то ён 29 кастрычніка вярнуўся на радзіму з Сінгапуру і заявіў, што адчувае сябе здаровым.
Паводле французскай прэсы