За суткі COVID-19 заразіліся больш за 2200 чалавек
Акрамя Кітая, каронавірус распаўсюдзіўся ў 85 краінах свету. Агульная колькасць выпадкаў інфікаваных перавысіла 95 тысяч.

COVID-19 выявілі ў 85 краінах свету па-за межамі Кітая
Сусветная арганізацыя аховы здароўя за суткі, 5 сакавіка, зафіксавала 2241 новы выпадак заражэння каронавірусам у свеце, з якіх 143 прыйшліся на Кітай. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы СААЗ, апублікаванай у пятніцу.
Такім чынам, за межамі Кітая інфекцыя выяўленая ў 2098 чалавек.
Паводле дадзеных СААЗ, усяго ў свеце пацверджаныя 95 333 выпадкі заражэння, з якіх 80 565 — у Кітаі і 14 768 — за яго межамі ў 85 краінах.
Агулам ад захворвання, выкліканага новым каронавірусам, памерлі 3015 чалавек у Кітаі (31 чалавек за суткі) і 267 — па ўсім свеце (53 за суткі).
Нагадаем, успышка захворвання, выкліканага новым каронавірусам, была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань.
СААЗ прызнала яе эпідэміяй са шматлікімі агменямі і надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу.
За межамі Кітая больш за ўсё тых, хто заразіўся, у Паўднёвай Карэі, Італіі і Іране.
Паводле korrespondent.net