За вайну заплацяць алігархі

У Расіі ды Украіне багатых людзей хочуць абавязаць плаціць больш падаткаў, якія пойдуць на дапамогу Крыму і ўкраінскаму войску.



740_333173.jpg

Дэпутаты Дзяржаўнай Думы прыдумалі, як вырашыць праблемы з недафінансаваннем новых суб'ектаў. Расійскія чыноўнікі прапануюць абавязаць заможных грамадзянаў, чыя штомесячная зарплата складае больш за 1 млн. рублёў, плаціць «падатак салідарнасці», які складзе не 13%, а 30% ад даходу.


Багатых, што змогуць «скінуцца» на Крым, няшмат — усяго 0,2% сацыяльна актыўнага насельніцтва. Аднак іх сукупны даход складае больш за трэць усіх даходаў насельніцтва краіны. Эксперты мяркуюць, што ўвядзенне такой сістэмы падаткаабкладання можа прывесці да сыходу бізнесу ў цень, піша bfm.ru.


Падлічана, што на развіццё Крыму і Севастопалю ў бліжэйшыя 5 гадоў спатрэбіцца 790 млрд. рублёў. За кошт спецыяльнага падатку для алігархаў штогод плануецца прыцягваць у бюджэт па 300–500 млрд рублёў.


З падобнай ініцыятывай выступілі і дэпутаты Вярхоўнай Рады. Чальцы партыі «Свабода» прапанавалі ўвесці ваенны падатак для заможных. Паводле лідара фракцыі Алега Цягнібока, гэта можа быць разавая выплата ці добраахвотныя ўзносы на падтрыманне ўкраінскага войска.

belsat.eu