Забойца экс-прэм'ера Японіі патлумачыў матывы свайго ўчынка
У пятніцу, 8 ліпеня, пасля замаху памёр экс-прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ. Праваахоўнікі распавялі пра матывы мужчыны, які двойчы стрэліў у спіну палітыка. Аб гэтым піша японскі тэлеканал NHK.
Як паведаміла паліцыя, падазраваны прызнаўся, што застрэліў
Абэ. Ён растлумачыў, што меў крыўду на пэўную рэлігійную арганізацыю, да якой, на яго
думку, быў датычны былы прэм'ер-міністр.
Стралок распавёў паліцыі, што яго маці была «глыбока
ўцягнутая» ў арганізацыю і ахвяравала шмат грошай, што пацягнула за сабой
сур'ёзныя праблемы для яго сям'і.
67-гадовы Абэ памёр у адной з бальніц.
Замах на яго было здзейснены раніцай 8 ліпеня ў горадзе
Нара. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў правую частку шыі.
Экс-прэм'ер-міністра шпіталізавалі, але не змаглі выратаваць
жыццё.
Паліцыя затрымала стралка. Па даных тэлеканала Nihon TV,
гэта 41-гадовы былы служачы марскіх сіл самаабароны краіны Тэцуя Ямагамі.
Як паведамлялі мясцовыя СМІ і паліцыя, былы вайсковец
некалькі разоў стрэліў у Абэ з пісталета, калі той выступаў з прамовай на
мітынгу ў рамках перадвыбарнай кампаніі ў верхнюю палату парламента. Затрыманы
заявіў, што быў незадаволены палітыкай Абэ і ім самім, і таму збіраўся яго
забіць.
Сіндза Абэ займаў пасаду прэм'ер-міністра Японіі ў 2006-2007
і 2012-2020 гадах, ён прапрацаваў даўжэй за ўсё на гэтай пасадзе ў гісторыі
краіны.