Захад узяў пад «паветраны каўпак» вучэнні Расіі і Беларусі

За манеўрамі сочыць разведвальная авіяцыя NATO.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Не менш за шэсць вайсковых самалётаў ЗША і іх заходніх хаўруснікаў у пятніцу былі задзейнічаны ў разведвальнай аперацыі паблізу расейскіх і беларускіх межаў, як мяркуецца, у мэтах сачэння за вучэннямі «Захад-2017», сведчаць звесткі заходніх авіяцыйных сайтаў, якія адсочваюць рухі вайсковай авіяцыі, піша newsader.com.
Паводле іх звестак, у разведвальных палётах бралі ўдзел вайсковыя самалёты ЗША, Нямеччыны, Францыі, Даніі, а таксама Швецыі.
Так, у пятніцу да Калінінградскай вобласці з боку Балтыкі здзейсніў падлёт стратэгічны выведвальны самалёт ВПС ЗША RC-135W з бартавым нумарам 62-4138, які выляцеў з авіябазы Мілдэнхол у Вялікабрытаніі, які на працягу некалькіх гадзін вёў радыёэлектронную разведку ля расейскіх межаў. Ля ўзбярэжжа вобласці былі таксама зафіксаваныя выведвальныя палёты амерыканскага патрульнага супрацьлодкавага самалёта ВМС ЗША P-8A Poseidon з бартавым нумарам 168762, які падняўся з авіябазы ў Шаўляе (Літва), нямецкага патрульнага супрацьлодкавага P-3C Orion і дацкага разведвальнага самалёта CL60.
У паветранай прасторы Польшчы паблізу расійскіх і беларускіх межаў разведку ажыццяўляў французскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання AWACS з пазыўным FAF902. Акрамя таго, у гэты ж час ля расійскага ўзбярэжжа на поўдні Балтыкі курсіраваў шведскі выведвальны самалёт Gulfstream 4 з бартавым нумарам 102002 і пазыўным SVF622.
Як паведамлялася, у чацвер, у першы дзень стратэгічных расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2017» адразу сем самалётаў ЗША, Вялікабрытаніі, Даніі, Швецыі і камандавання NATO вялі разведку ля расійскіх і беларускіх межаў.
У чацвер таксама на фоне афіцыйна распачатых вучэнняў «Захад 2017» на авіябазу Фэрфорд у Вялікабрытаніі былі перакінутыя тры стратэгічных бамбавікі ВПС ЗША B-52H, здольныя несці ядзерную зброю. Да гэтага ў Еўропе ўжо знаходзіліся два амерыканскія стратэгічныя бамбавікі - B-1B і B-52H.
Паводле «Хартыі'97»