Жахлівыя кадры. Пад Масквой праз пажар у рухавіку ўпаў самалёт
«Ён што, падае?» — «Так! Упаў!» — спалохана кажуць відавочцы трагедыі.
Падчас трэніровачнага палёту ў падмаскоўнай Кубінцы ўпаў і разбіўся самалёт Іл-112В. Як мяркуецца, прычынай трагедыі стаў пажар у рухавіку. Экіпаж, паводле папярэдніх даных, загінуў, піша тэлеграм-канал «Пул N3».