Замежныя СМІ пра Беларусь: 10-18 верасня

Прадукты з забруджанай радыяцыяй беларускай зямлі практычна цалкам сыходзяць на экспарт. Паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, большасць беларусаў не хочуць купляць вырабленае ў забруджанай зоне. Каб хоць неяк пераканаць спажыўцоў у бяспецы беларускіх прадуктаў, Лукашэнку і яго чыноўнікам даводзіцца звяртацца да адкрытага папулізму. Каб спажыўцы не білі трывогу, беларускі прэзідэнт вырашыў пераканаць іх у бяспецы «чарнобыльскіх» мяса і гародніны на ўласным прыкладзе.

Прадукты з забруджанай радыяцыяй беларускай зямлі практычна цалкам сыходзяць на экспарт. Паводле дадзеных сацыялагічных апытанняў, большасць беларусаў не хочуць купляць вырабленае ў забруджанай зоне. Каб хоць неяк пераканаць спажыўцоў у бяспецы беларускіх прадуктаў, Лукашэнку і яго чыноўнікам даводзіцца звяртацца да адкрытага папулізму. Каб спажыўцы не білі трывогу, беларускі прэзідэнт вырашыў пераканаць іх у бяспецы «чарнобыльскіх» мяса і гародніны на ўласным прыкладзе. Ён выступіў па тэлебачанні і даў урачыстае абяцанне праводзіць па адным тыдні на год у «чарнобыльскіх» раёнах, харчавацца выгадаванымі там гароднінай і мясам і запіваць усё гэта вадой з забруджаных рэк і калодзежаў.
Городской сайт Даугавпилса (Латвія)
Найбольш верагодным варыянтам развіцця падзей, уключаючы і будучую перамогу Лукашэнкі на выбарах, з’яўляецца стварэнне ў Беларусі сітуацыі, спрыяльнай для сацыяльна-наменклатурнага перавароту на працягу наступных некалькіх гадоў. У першую чаргу, для рэспублікі будуць створаны неспрыяльныя ўмовы эканамічнага развіцця: высокія кошты на энерганосьбіты, адмена рознага кшталту эканамічных прэферэнцый, як на Захадзе, так і ў Расіі, адмова ад камерцыйнага і іншага супрацоўніцтва з беларускімі партнёрамі, увядзенне штрафных санкцый і г. д. Пры гэтым Масква і Брусель будуць дзейнічаць на гэтым этапе сумесна, бо цяперашні беларускі лідэр перастаў задавальняць патрабаванням абодвух бакоў.
«Регнум» (Расія)
Памёр вядомы беларускі дэмакратычны актывіст. Яго надмагільны камень мог бы мець форму пытальніка і клічніка. Цяжка паверыць, што Алег Бябенін здзейсніў самагубства, калі яшчэ ў апошняй смс ён дамаўляўся з сябрамі пайсці ў кіно і будаваў прафесійныя планы на блізкую будучыню.
«Pravda» (Славакія)
Расійска-беларускія адносіны сапсаваныя да такой ступені, што нагодай для канфліктаў становяцца любыя дробязі. На фоне ўсеагульнага харчовага дэфіцыту з беларускіх крамаў зніклі грэцкія крупы і сметанковае масла. Мясцовая грамадскасць тут жа прапанавала версію — дэфіцытныя прадукты прададзеныя ў Расію.
«Независимая газета» (Расія)
Улады Беларусі эмацыйна паабяцалі, што дазволяць правесці незалежнае расследаванне смерці Алега Бябеніна экспертам АБСЕ. Можа, яны разлічваюць на тое, што эксперты будуць задаволеныя дадзенымі беларускага следства? Але наўрад ці яны ім спадабаюцца. Бо міліцыя нават не знайшла час зняць адбіткі пальцаў на месцы злачынства. Невядома нават, ці ёсць адбіткі пальцаў Алега на бутэльках таго пойла, якім ён нібы ўпіўся. Экспертыза цела таксама была праведзена павярхоўна. Для звычайных прафесійных следчых будзе патрэбная эксгумацыя цела. Ці дадуць на яе дазвол беларускія ўлады? Ці яны лічаць, што ўвесь свет павінен верыць ім на слова?
«Московский Комсомолец» (Расія)