Замежныя СМІ пра Беларусь: 11 - 17 чэрвеня
Лукашэнка заўсёды пазіцыянаваў сябе ў якасці абаронцы беларускай незалежнасці. Вяртанне пад уплыў былых каланіяльных гаспадароў з Масквы можа выклікаць моцную грамадскую незадаволенасць. Лічыцца,
што беларусы пасіўныя і не цікавяцца палітыкай. Вялікая частка мясцовай апазіцыі сядзіць у турме ці жорстка кантралюецца. Але для ўсіх рана ці позна настае пераломны момант.
«Global Post» (ЗША)
Лукашэнка заўсёды пазіцыянаваў сябе ў якасці абаронцы беларускай незалежнасці. Вяртанне пад уплыў былых каланіяльных гаспадароў з Масквы можа выклікаць моцную грамадскую незадаволенасць. Лічыцца,
што беларусы пасіўныя і не цікавяцца палітыкай. Вялікая частка мясцовай апазіцыі сядзіць у турме ці жорстка кантралюецца. Але для ўсіх рана ці позна настае пераломны момант.
«Global Post» (ЗША)
Варта прызнаць, што ў беларусаў ёсць цалкам абгрунтаваныя падставы для незадаволенасці: краіна перажывае самы горшы ў сваёй найноўшай гісторыі эканамічны крызіс. Па меркаванні эканамістаў,
папулісцкія рашэнні Аляксандра Лукашэнкі і яго нежаданне рэфармаваць зробленую па савецкім узоры і неэфектыўную беларускую эканоміку, дагэтуль на 80% кантраляваную дзяржавай, паставілі краіну на край
прорвы. Пакуль прэзідэнту ўдавалася рабіць адказнымі за крызіс Расію, Захад і міністраў яго ўласнага ўрада. Аднак зараз, калі гнеў беларусаў урэшце абудзіцца, рэжым хоча гарантаваць, што сацыяльныя
сеткі не паслужаць каталізатарам падзей, як у Тунісе і Егіпце.
«La Croix» (Швейцарыя)
Лукашэнку не пераробіш. Ён зноў паспрабуе знайсці спосаб, выконваючы дамоўленасці па форме, не выконваць іх па факце. Гэта ў якіх-небудзь краінах Захаду прыватызацыя, магчыма, праводзіцца адносна
сумленна: той, хто атрымлівае кантрольны пакет акцый, здабывае і рэальны кантроль над прадпрыемствам. На расійскіх абшарах усё было не так. Барыс Беразоўскі, памятаецца, выкарыстоўваў для гэтага такі
просты метад — купляў менеджмент прадпрыемстваў. А Аляксандру Рыгоравічу нават няма патрэбы кагосьці купляць. У яго руках усе галіны дзяржаўнай улады Беларусі. Ён можа імгненна законы
памяняць, кагосьці пасадзіць, кагосьці прызначыць. І прывітанне вам, расійскія ўладальнікі беларускага кантрольнага пакета акцый! Калі Бацька пачне паводзіць сябе «не вельмі
карэктна», супраць яго зноў ужывуць шокавую тэрапію. Але гэта ўжо наступны раўнд вялікай расійска-беларускай гульні. Гульні, якая ўсім надакучыла, але якая ўсё працягваецца і
працягваецца.
«Московский Комсомолец» (Расія)
7 чэрвеня народнае абурэнне прыняло новы паварот у выніку росту кошту паліва на 30% на працягу адной ночы ўслед за 20-працэнтным ростам у маі і абмежаваннем продажу колькасці паліва на адзін
аўтамабіль 25 літрамі. Лукашэнка запатрабаваў ад урада зменшыць кошты на бензін. У гэтага былога старшыні калгасу, прыхільніка планавай эканомікі, няма ніякага плану выйсця з крызісу. Дэвальвацыя,
змена цэннікаў, чэргі ў абменных пунктах: паступова краіна каціцца ў хаос.
«Le Monde» (Францыя)