Замежныя СМІ пра Беларусь: 12-18 лістапада
Беларускі ўрад заяўляе пра свае планы па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне — замарожванне інфляцыі і дасягненне пазітыўнага сальда гандлёвага балансу. Аднак незалежныя эксперты
моцна сумняваюцца ў тым, што гэта адбудзецца. Па іх меркаванні, стабілізацыя эканамічнай сітуацыі ў Беларусі залежыць найперш ад таго, ці возьме верх ва ўладзе эканамічны прафесіяналізм над
палітычным папулізмам.
“Deutsche Welle (Германія)
Беларускі ўрад заяўляе пра свае планы па стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне — замарожванне інфляцыі і дасягненне пазітыўнага сальда гандлёвага балансу. Аднак незалежныя эксперты
моцна сумняваюцца ў тым, што гэта адбудзецца. Па іх меркаванні, стабілізацыя эканамічнай сітуацыі ў Беларусі залежыць найперш ад таго, ці возьме верх ва ўладзе эканамічны прафесіяналізм над
палітычным папулізмам.
“Deutsche Welle (Германія)
Беларускім КДБ затрыманы банкір Віктар Шаўцоў, якога ў рэспубліцы лічаць адным з найболей блізкіх да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсмэнаў. Фармальная нагода — крадзеж арматуры на будоўлі ў
Венесуэле. Эксперты лічаць, што сапраўдны чыннік у тым, што адзін з фундатараў рэжыму мог занадта шмат ведаць пра “шэрыя пастаўкі зброі з Беларусі ў Лівію, Сірыю, Іран і
Ірак.
Газета.ру (Расія)
Чаму ў нас, у Расіі, нягледзячы на прапаганду, так любяць прэзідэнта Лукашэнку? Таму што ён увасабляе сабой постаць згубленага бацькі больш пераканаўча, чым Пуцін і Мядзведзяў з іх голымі торсамі,
камбайнамі, журфакаўскімі напаўаголенымі дзяўчынамі. Калектыўны Станіслаўскі не верыць ім, а беларускаму прэзідэнту — верыць. Тата, вярніся!
“Росбалт (Расія)
Рэзкія выказванні Лукашэнкі на адрас NAТО злучаны з трагічнай смерцю Муамара Кадафі. Ён лічыць, што гэта натаўскі спецназ знішчыў Кадафі, хоць вядома, што ўдзел прымаў і спецназ такой дружалюбнай
беларускаму рэжыму краіны, як Катар. Гэта не сакрэт. Антынатаўскія настроі Лукашэнкі даўно вядомыя. Гэта разлічана на ўнутранае спажыванне. Для ўтрымання ўлады, мяркуюць аналітыкі, Лукашэнка
культывуе атмасферу страху і займаецца пошукамі і “прызначэннем знешніх пагроз.
“Delfi (Літва)
Эканамісты, назіраючы пагібельную эканамічную палітыку, сцвярджаюць, што народ рана ці позна выйдзе на галодныя бунты, і, разумеючы гэта, Лукашэнка ўзмоцнена рыхтуецца, лічаць яны. Лукашэнка апынуўся
перад выбарам — выратаванне эканомікі ці ўласнага іміджу палітыка, які ніколі не памыляецца. Як паказала апошняя нарада з урадам (Лукашэнка раскрытыкаваў рынкавыя прапановы эканамістаў),
выбар зроблены на карысць амбіцый, а гэта значыць, што новае рэпрэсіўнае заканадаўства будзе мець актыўнае ўжыванне.
“Независимая газета (Расія)
Наступнае пасяджэнне суда па справе Бяляцкага адбудзецца 10 снежня. Эксперты ўпэўнены, што судзіць праваабаронцу будуць не адзін месяц. Мінску выгодна зацягванне справы: праз некаторы час МВФ будзе
прымаць рашэнне пра выдачу або нявыдачу яму чарговага стабілізацыйнага крэдыту.
“Укрпудпром (Украіна)