Замежныя СМІ пра Беларусь: 1 - 8 кастрычніка
Беларускаму “цуду прыйшоў канец. Цяперашняя сітуацыя для Беларусі пагражае скачком коштаў, падзеннем узроўню жыцця і ўсімі іншымі аспектамі дзікага капіталізму з бандытамі, закладнымі аўкцыёнамі і масавай эміграцыяй беларусаў. Лукашэнка мае толькі два выйсця. Ці правесці маштабную прыватызацыю беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў пры ўдзеле заходніх карпарацый — і тады абавязкова давядзецца вярнуць свабоду прэсы, вольныя выбары і адказаць на шэраг непрыемных пытанняў. Ці дазволіць прыватызаваць маёмасць расіянам па танных коштах.
Беларускаму “цуду прыйшоў канец. Цяперашняя сітуацыя для Беларусі пагражае скачком коштаў, падзеннем узроўню жыцця і ўсімі іншымі аспектамі дзікага капіталізму з бандытамі,
закладнымі аўкцыёнамі і масавай эміграцыяй беларусаў. Лукашэнка мае толькі два выйсця. Ці правесці маштабную прыватызацыю беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў пры ўдзеле заходніх карпарацый
— і тады абавязкова давядзецца вярнуць свабоду прэсы, вольныя выбары і адказаць на шэраг непрыемных пытанняў. Ці дазволіць прыватызаваць маёмасць расіянам па танных коштах. А гэта будзе
азначаць страту Мінскам сваёй незалежнасці. У цяперашнім свеце дазволіць сабе “цуды могуць толькі дзяржавы з магутнай эканомікай і надзейнымі рынкамі збыту.
“Цуды ж, пабудаваныя дзякуючы чужым фінансавым датацыям, лёгка могуць быць разбураныя як эканамічным крызісам, так і свядомымі дзеяннямі тых, хто “інвеставаў у
такія праекты. Прыклад Беларусі даказвае: калі ўтрыманец становіцца непатрэбным, Крэмль пазбаўляецца ад яго без шкадавання.
“Украiнський Тиждень (Украіна)
Па вялікаму рахунку, цяпер, перад выбарамі, зразумела, што выйграе іх Лукашэнка. Але перад Лукашэнкам стаіць вельмі сур’ёзная праблема легітымізацыі гэтых выбараў. Раней было ўсё проста
— Захад выбары не прызнаваў, прызнала Расія і СНД, і Лукашэнку гэтага хапала. А што будзе, калі выбары не прызнае ніхто — ні Захад, ні СНД, у тым ліку і Расія? Улічваючы гэтыя
акалічнасці, Лукашэнку не трэба ісці на абвастрэнне адносін з Масквой.
“ВВС (Вялікабрытанія)
“Я б прагаласаваў за іншага кандыдата, але яго няма, — з ціхай роспаччу сказаў мне адзін з працоўных на МАЗе. І гэта сапраўды так — палітычная
“паляна ў Беларусі зачышчана да поўнага бляску, як любая з плошчаў Мінска. Вядома, сам Лукашэнка, кажучы пра “восем сотняў, здольных у адкрытую супрацьстаяць уладзе на
мітынгах, моцна згушчаў фарбы. Супернікаў усярэдзіне Беларусі ў яго больш, а тых, каму бацька папросту надакучыў, і зусім мора. Але, верагодна, гэтыя людзі пакінуць сваё меркаванне пры сабе
і прагаласуюць “як трэба.
“Невское время (Расія)
Развод Крамля і Лукашэнкі быў непазбежны. Зараз ён адбыўся. Пра гэта можна казаць з усёй пэўнасцю. Складана ўявіць сабе абдымкі Мядзведзева і Лукашэнкі. Нават поціск рукі складана ўявіць пасля такіх
рэзкасцяў. Хто страціць больш ад такога разводу? Лукашэнка, вядома, быў адзіным саюзнікам Расіі. Але як ён “быў, так і Расія, для якой Мінск быў найважным саюзнікам, таксама ўжо
“была. Гэта пройдзены этап, якія б ні гучалі словы пра партнёрства ў саюзнай дзяржаве. Лукашэнка не зможа далучыцца да альтэрнатыўнага цэнтра сілы. Нікому з тых, хто тэарэтычна мог
бы спансаваць беларускі рэжым, Лукашэнка не патрэбен. Ён пераможа на снежаньскіх выбарах. Але што далей?..
“Независимая газета (Расія)