Замежныя СМІ пра Беларусь: 7- 13 студзеня

У найноўшыя часы адкрыўся яшчэ адзін парадокс: чым больш запатрабаваны быў Быкаў на расійскім кніжным рынку, тым цяжэй станавілася яму надрукавацца пры Лукашэнку. І хоць у апошнія гады пісьменнік быў правадыром беларускага нацыянальнага руху, прытулак яму дала тая краіна, супраць якой ён чатыры гады ваяваў, — Германія.

Русская служба “Радио Свобода (Чэхія)

У найноўшыя часы адкрыўся яшчэ адзін парадокс: чым больш запатрабаваны быў Быкаў на расійскім кніжным рынку, тым цяжэй станавілася яму надрукавацца пры Лукашэнку. І хоць у апошнія гады пісьменнік быў правадыром беларускага нацыянальнага руху, прытулак яму дала тая краіна, супраць якой ён чатыры гады ваяваў, — Германія.
Русская служба “Радио Свобода (Чэхія)
Дамовіліся з Бацькам як закаханыя: ён аддаў “Газпраму свой “Белтрансгаз і атрымаў перадышку ў газавай вайне з Расіяй. За гэта Аляксандра Рыгоравіча перасталі тыраніць па расійскіх каналах і папракаць яго за наезды на апазіцыю, таямнічыя знікненні былых паплечнікаў і іншую “макруху. Сапраўды, “сукін сын, але свой жа.
“Ежедневный журнал (Расія)
Падзеі 2011 года ўсяляюць новыя надзеі на год 2012-ы. Нечакана заявіла пра сябе апазіцыя ў Расіі. Праблемы Пуціна ў Крамлі могуць рыкашэтам стукнуць па апошнім дыктатары Еўропы — Аляксандру Лукашэнку. А адраджэнне апазіцыі ў гэтай частцы Еўропы можа спрыяць зменам ва Украіне.
“Главком (Украіна)
У рамках адной эканамічнай фармацыі — ЕЭП, будуць функцыянаваць дзве мадэлі, якія сутыкаюцца паміж сабой у рамках аднаго эканамічнага арганізма: рынкавы (расійскі і казахстанскі) і камандна-адміністратыўны (беларускі). Пры гэтым беларускі будзе імкнуцца і далей паразітаваць на расійскіх прэферэнцыях. Гэта сітуацыя немінуча прыйдзе ў супярэчнасць з дзейснымі ў ЕЭП нарматыўнымі дакументамі.
REGNUM (Расія)
З першага дня новага года, паводле рашэння ўрада, мінімальная месячная заработная плата стане роўная мільёну беларускіх рублёў. З гэтага часу кожнаму дысцыплінаванаму працаўніку, які выконвае “нормы працы, любы працадаўца мусіць плаціць не менш за гэту суму. Незалежныя аналітыкі адзіныя ў меркаванні: цяжар непазбежнага “падганяння зарплаты да крытычнага росту коштаў улады перакладаюць на плечы працадаўцы. Гэта прапагандысцкі мільён. Мільён, які людзі павінны ўбачыць па тэлевізары пад каментар, як добра жыць у краіне.
ВВС (Вялікабрытанія)
Цяпер малады спецыяліст пасля ВНУ атрымлівае не больш за 200 долараў. Паводле плану ўраду, рост зарплаты за год прадугледжаны на 3%. Гэта значыць, у наступным годзе наш малады спецыяліст атрымае 206 долараў. І для таго, каб дайсці да параўнальнай па ўзроўні адукацыі і кваліфікацыі расійскай зарплаты, патрэбна дзесьці 50 гадоў. Якая выснова? Тут няма чаго рабіць! Няхай тут застаюцца пенсіянеры і дзеці нашых чыноўнікаў.
«Корреспондент» (Украіна)