Замежныя СМІ пра Беларусь: 9–15 лістапада

Імпарт у Беларусь рэгулюецца законамі і пастановамі Савета міністраў, які рэгламентуе знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама ўказамі і дэкрэтамі прэзідэнта. Да ўсяго іншага беларускія вытворцы абавязаны замяшчаць замежную прадукцыю на спажывецкім рынку таварамі ўласнай вытворчасці.

У выніку, сцвярджаюць эксперты, пакуль у пройгрышы апынаюцца і вытворцы, і спажыўцы, Абмежаванне прапановы па імпарце вядзе да зніжэння канкурэнцыі ў пэўных сегментах рынка, і такім чынам спрыяе росту коштаў і скарачэнню асартыменту тавараў. А ў дадатак робіць беларускага вытворцу гультаяватым, паколькі збыт яго прадукцыі забяспечвае дзяржава пратэкцыянісцкімі мерамі.

«Deutsche Welle» (Германія)

Імпарт у Беларусь рэгулюецца законамі і пастановамі Савета міністраў, які рэгламентуе знешнеэканамічную дзейнасць, а таксама ўказамі і дэкрэтамі прэзідэнта. Да ўсяго іншага беларускія вытворцы абавязаны замяшчаць замежную прадукцыю на спажывецкім рынку таварамі ўласнай вытворчасці. У выніку, сцвярджаюць эксперты, пакуль у пройгрышы апынаюцца і вытворцы, і спажыўцы, Абмежаванне прапановы па імпарце вядзе да зніжэння канкурэнцыі ў пэўных сегментах рынка, і такім чынам спрыяе росту коштаў і скарачэнню асартыменту тавараў. А ў дадатак робіць беларускага вытворцу гультаяватым, паколькі збыт яго прадукцыі забяспечвае дзяржава пратэкцыянісцкімі мерамі.

«Deutsche Welle» (Германія)


Пытанне пра кампенсацыю Расіі 1,5 мільярдаў долараў грашыма ва ўрадзе нават не ўздымалася. Грошы даўно выдаткаваны — на «парламенцкія выбары» ў верасні, на абяцанае давядзенне сярэдняй зарплаты да 500 долараў, — кажа крыніца «Газеты.Ru» ў Саўміне Беларусі. Падчас апошняга візіту міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў абмен на зняцце прэтэнзій Мінск прапанаваў прызнанне Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Але, падобна, цяпер нашмат мацней лабісцкія пазіцыі Дзмітрыя Рагозіна, які хоча атрымаць беларускія прадпрыемствы, прынцыпова важныя для расійскага ВПК. Гэта можа быць Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКТ), які вырабляе шасі для ўсёй расійскай ракетнай тэхнікі і комплексаў ППА. Ці «Пеленг», які вырабляе ваенную оптаэлектроніку. «Гандаль будзе, гандаль жорсткі. І завершыцца ён у лепшым выпадку ўвесну 2013 года», — лічыць «Газета.Ru».

«Газета.Ru» (Расія)


Цяперашнюю адстаўку шэфа КДБ эксперты параўноўваюць з падзеямі вясны 2008 года, калі Аляксандр Лукашэнка прыбраў самых адыёзных прадстаўнікоў свайго сілавога апарата — кіраўніка МУС Уладзіміра Навумава і камандзіра спецпадраздзялення «Алмаз» Дзмітрыя Паўлючэнку. Менавіта гэтых людзей Еўрасаюз падазраваў у выкраданнях і забойствах лідараў беларускай апазіцыі Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара. Тады, адразу пасля адстаўкі сілавікоў, пачаўся дыялог паміж Мінскам і Брусэлем, які прывёў да прыкметнага паслаблення заходніх санкцый супраць Беларусі і выдзялення краіне крэдытаў МВФ.


«Камерсант» (Украіна)

Розныя крыніцы паказваюць на прамую сувязь паміж адстаўкай Вадзіма Зайцава, супраць якога распачата крымінальная справа і вядзецца ўнутранае расследаванне, і выбухам, які здарыўся ў панядзелак побач з віцебскім аддзяленнем КДБ. Існуюць версіі, што такім спосабам Вадзім Зайцаў і яго паплечнік Віктар Лукашэнка папярэджваюць беларускага прэзідэнта пра тое, што можа паўтарыцца гісторыя з тэрактам 11 красавіка 2011 года. Гэта ўскосна пацвярджае менавіта іх дачыненне да самага гучнага мінскага выбуху і кажа пра тое, што вайна ўнутры клана Лукашэнкі і сярод яго паплечнікаў будзе працягвацца.

 
«СЛОН» (Расія)


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка стварыў новую знешнепалітычную інтрыгу, паабяцаўшы пераарыентоўваць грузы з прыбалтыйскіх партаў на ленінградскія. Гэта заява выклікала дыскусію сярод палітыкаў і эканамістаў. Эксперты ў большасці сваёй схільныя лічыць, што сказанае беларускім прэзідэнтам — не больш чым палітычная спекуляцыя. Нельга забываць пра тое, што тэма адмовы ад паслуг балтыйскіх партаў звязана з тэмай санкцый у дачыненні да Беларусі. Літва невыпадкова выступае крытыкам эканамічных санкцый у дачыненні афіцыйнага Мінска і лабістам яго інтарэсаў у Брусэлі.


«Независимая газета» (Расія)