Замежныя СМІ пра Беларусь: 17–24 кастрычніка
Першымі, каго мы маглі б уцягнуць за сабой у займальную гульню пабудовы абноўленай краіны, маглі стаць беларусы. Але не толькі і не столькі страх верагоднага кровапраліцця стрымаў рэвалюцыйны парыў беларусаў, якія зноў абралі Лукашэнку.

Занадта доўгая паміж нашымі краінамі агульная мяжа і занадта кароткі шлях на цягніку з Кіева ў Мінск, каб зразумець, што нашы паўночныя суседзі не ўспрымаюць тое, што адбываецца ва Украіне
толькі скрозь прызму блакітных экранаў. Беларусы шчыра не разумеюць, навошта выходзіць з зоны свайго дыскамфорту, адпраўляючыся ў зону, дзе ўзровень камфорту на парадак ніжэй, чым цяпер. Украіна так
і не паказала, што гульня таго каштавала, і іх выбар на карысць Лукашэнкі — у чымсьці следства нашага правалу.
«Репортер» (Украіна)
Адносіны Лукашэнкі і Пуціна нельга назваць лепшымі. Аляксандр Лукашэнка, быццам, адхіліў просьбу крамлёўскага лідара пра пабудову авіябазы ў Беларусі. Гэта будзе азначаць канец нейтралітэту
Мінска, які ўсё ж застаецца першым і найболей трывалым саюзнікам Расіі сярод краін былога СССР. Адмена санкцый будзе глытком паветра для Лукашэнкі, дасведчанага эксперта ў манеўраванні паміж Расіяй і
Еўрапейскім саюзам. Для ЕС падтрымаць Мінск — гэта не значыць выдаліць яго з арбіты ўплыву Масквы, але дапамагчы яму адкрыцца і падтрымліваць свой нейтралітэт.
«La stampa» (Італія)
Захад дзесяцігоддзямі не займаўся Беларуссю сістэмна, спрабуючы гуляць наўпрост з Масквой. І сёння, калі гульні з Крамлём зайшлі ў тупік, празаходніх сіл там (у Беларусі) няма. Такім чынам,
Лукашэнка апынаецца ўнікальным і незаменным. І калі ён гатовы гуляць сумесна з Захадам, то чаму б і не? А ён гатовы гуляць і весці мадэрнізацыю краіны на ўмовах Захаду, і нават, з часам, верагодна,
дасць вырасці ў ёй сапраўдным празаходнім сілам. Пры адной толькі ўмове: яго самога і яго сыноў нельга чапаць. Гэта зусім невялікая плата за эвалюцыйны разварот Беларусі ад Расіі ў Еўропу —
без вайны, узрушэнняў, майданаў, расійскіх ветлівых чалавечкаў. І ЗША з ЕС ахвотна на такі размен пойдуць. Тым больш, што выхадкі Бацькі ў параўнанні з тым жа Пуціным выглядаюць як дробныя слабасці,
якія можна дараваць.
«Деловая столица» (Украіна)
Цяпер у яго (Лукашэнкі) вельмі цяжкая сітуацыя, таму што, з аднаго боку, ён дабіўся зняцця часткі санкцый з боку Захаду, выпусціў усіх палітвязняў, дапусціў нават адну напалову ліберальную
кандыдатку на выбары... З іншага боку, Пуцін паставіў яго цяпер перад немагчымым выбарам, таму што сказаў: «Мы будзем адкрываць у Беларусі ваенна-паветраную базу», чаго Лукашэнка
катэгарычна не хоча дапускаць. Ён ужо нагледзеўся, чым канчаецца прысутнасць расійскіх ваенна-паветраных баз у Крыме, у Паўднёвай Асеціі, у Абхазіі і ў розных іншых цікавых месцах. Ён разумее, што
фактычна гэта канец суверэнітэту Беларусі. І вось як ён будзе выкручвацца, знаходзячыся паміж жорсткімі ўказаннямі Бруселя і жорсткім указаннем Масквы неадкладна даць магчымасць па адкрыцці
найбуйнейшай ваенна-паветранай базы, ніхто не ведае.
«RFI» (Францыя)
Ці прыдатны цяпер час для рашэння ЕС — замарозіць санкцыі? Напэўна, прыдатны час, таму што гэта рэакцыя на вызваленне палітвязняў. Дадаліся яшчэ аргументы «за»
— бо не было ніякіх рэпрэсій. З іншага боку, трэба сказаць, што рэпрэсіяў не было, паколькі не было і якога-небудзь значнага пратэсту. Рэальна сітуацыя ў Беларусі, на жаль, не мяняецца. Тыя
палітвязні, якіх вызвалілі... іх вызвалілі, але няма ніякіх гарантый, што, напрыклад, у лістападзе іх не арыштуюць. Абмежаванні правоў чалавека, абмежавання волі, у прынцыпе, застаюцца. Апазіцыя
цалкам маргіналізаваная, незалежных СМІ практычна няма, яна вельмі абмежаваныя, а грамадзянская супольнасць — у падполлі.
«Delfi» (Літва)