Замежныя СМІ пра Беларусь: 20–28 студзеня
Расія разбярэцца з незалежнасцю Беларусі — Аляксандра Лукашэнку вывезуць у Падмаскоўе, туды ж, куды і Віктара Януковіча. Пратэсты беларускай грамадскасці наўрад ці будуць значнымі. З «Беларускай федэральнай акругі» Расія будзе спрабаваць прабіваць калідор да праблемнай Калінінградскай вобласці. «Нова Україна» (Украіна)

Фота smi_nnm_me.jpg
Цяпер відавочна, што «братэрская інтэграцыя» цалкам правалілася яшчэ і эканамічна: скончылася халява, Расія становіцца слабай ад вельмі таннай нафты і санкцый, а вось Беларусь
ужо страціла 20 гадоў без рэформаў. У будучыні цяжкая спадчына «братэрскай інтэграцыі» менавіта ў выглядзе каласальнай залежнасці ад суседняй Масквы ва ўсіх сферах Беларусі будзе
заступаць дарогу да дэмакратычнага самастойнага развіцця, нейтралітэту, да Еўропы. Таму сёння беларуская ўлада адчайна манеўруе і спрабуе стварыць пэўныя геапалітычныя процівагі.
«Диалог» (Украіна)
Падаецца, беларускае кіраўніцтва зрабіла вельмі небяспечную стаўку на «беларусізацыю», якая заключаецца ў адрыве краіны ад Расіі, пазіцыянаванні яе як часткі Заходняга свету,
якая павінная быць не ў саюзе з Масквой, але рухацца насустрач Брусэлю і Вашынгтону. Уся гэтая палітыка відавочна нічым добрым не скончыцца, і чым хутчэй кіраўніцтва Беларусі ўсвядоміць усю
бесперспектыўнасць узятага ім курсу, тым лепш і для яго самога, і для краіны, якой яно кіруе. Распаўсюджваннем антырасійскіх настрояў у Беларусі варта заклапаціцца і нашай краіне, якая, калі не хоча
страціць яе гэтак жа, як і Украіну, павінна пачаць дзейнічаць для прадухілення нацыяналістычнай пагрозы.
«Колокол» (Расія)
Усе меры, што прымаюцца беларускім урадам у бягучым годзе, якія будуць спрыяць выхаду эканомікі краіны з крызісу, так ці інакш адаб’юцца на скарачэнні даходаў насельніцтва і будуць
непапулярнымі. У беларускай дзяржавы на разнастайныя прэферэнцыі і датацыі, якія практыкаваліся раней, сёння проста больш няма грошай.
«Deutshe Welle» (Германія)
Навошта «бацьку» гэта трэба? Чаму ён у апошні час дэманстратыўна ігнаруе (або нават негалосна заахвочвае) нацыяналістаў? Адзіным больш-менш лагічным тлумачэннем можа быць
шантаж Расіі. Па прынцыпе: «Дайце грошай, а не то да ўлады прыйдуць вось гэтыя!». Але калі Лукашэнка сапраўды задумаў такую рызыкоўную гульню, то яна можа для яго вельмі дрэнна
скончыцца. Нават горш, чым для Януковіча, бо Расія можа і не даслаць за ім верталёт.
«Москотон» (Расія)
Не абыходзіць Захад сваёй увагай і Рэспубліку Беларусь, разлічваючы на тое, што з сыходам Лукашэнкі з пасады прэзідэнта з лаяльнасцю Беларусі да Расіі будзе скончана. А Беларусь можа рухацца да
ўстанаўлення сувязяў з суседзямі і патэнцыйна да стварэння блока, падобнага на польска-літоўскую садружнасць, які будзе ўключаць у сябе Украіну і краіны Балтыі. ЗША з-за доўгатэрміновай
зацікаўленасці ў стрымліванні Расіі такі блок, хутчэй за ўсё, падтрымае.
«Рабочая газета» (Украіна)