Заробкі бюджэтнікаў адстаюць ад сярэдніх па Беларусі на 26,5%

У Беларусі суадносіны намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты па бюджэтных арганізацыях і намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты ў цэлым па краіне за студзень-жнівень склалі 73,5%. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве эканомікі.



jhyrsh_w465h262.jpg

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата работнікаў у цэлым па краіне склала 4,95 млн рублёў (565,9 долара) і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2012 года на 43,2%, што вышэй за прагнозныя тэмпы росту прадугледжаныя прагнозам на 2013 год (124,7%), у тым ліку ў жніўні — 5,55 млн рублёў (621,2 долара, рост у параўнанні са жніўнем 2012 года на 35,4%). 

У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень-жнівень склала 3,64 млн рублёў (416,2 долара) і павялічылася ў параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года на 28,9% (прагноз — 24,7%), у тым ліку у жніўні — 3,8 млн рублёў (425,7 долара, рост у параўнанні з жніўнем 2012 года на 29%). 

Тэмп росту рэальнай зарплаты за студзень-жнівень склаў у адносінах да аналагічнага перыяду 2012 года 119,5% (па прагнозе на 2013 год — 107,1%), у тым ліку за жнівень — 117,7%. У бюджэтных арганізацыях тэмп росту рэальнай зарплаты склаў у параўнанні са студзенем-жніўнем 2012 года 107,6%, у тым ліку за жнівень — 112,2%. 

Суадносіны намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаты і мінімальнага спажывецкага бюджэту за восем месяцаў 2013 года склалі 318,1%, у тым ліку за жнівень — 343,8% (па прагнозе ў снежні 2013 года — 301,5%).

telegraf.by