Заўтра Януковіч выступіць з заявай
Расійскія СМІ паведамляюць, што 11 сакавіка Віктар Януковіч выступіць з заявай. Дакладны час і месца выступу Януковіча стануць вядомыя пазней.
У аўторак, 11 сакавіка, экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч выступіць у сярэдзіне дня з заявай у Растове-на-Доне. Пра гэта ІТАР-ТАСС стала вядома ў асяроддзі Януковіча.
Там адзначылі, што дакладны час і месца будуць паведамленыя дадаткова.