Здымкі базаў вайсковай тэхнікі, што належыць сепаратыстам на ўсходзе Украіны
Нядаўна ў сэрвісе “Яндэкс.Мапы” адбылося абнаўленне спадарожнікавых здымкаў акупаваных украінскіх тэрыторый, праз што былі выяўленыя ўсе базы акупацыйных войскаў Расіі і месцы скопішча велізарнай колькасці боепрыпасаў на Данбасе.

Фота: InformNapalm.org
Цяпер пяройдзем да гэтых месцаў, пра якія распавяла міжнародная каманда InformNapalm.org.
Сухадольск, Краснадонскі раён Луганскай вобласці
Разгрузка боепрыпасаў з расейскага цягніка ў расійскія тэнтаваныя вайсковыя грузавікі на чыгуначнай станцыі “Краснадон” (г. Сухадольск).
Шырата: 48°20′27″N (48.340881)
Даўгата: 39°42′46″E (39.712713)

“Дынамітны склад” за 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі “Краснадон” з купамі разнастайных боепрыпасаў. На мапе зафіксаваныя больш за сто вайсковых расійскіх грузавікоў.
Шырата: 48°22′41″N (48.37798)
Даўгата: 39°47′7″E (39.785252)

Пасёлак Безыменнае, Наваазоўскі раён Данецкай вобласці
База акупацыйных войскаў Расіі пад Шырокіна на тэрыторыі аграцэху № 5 ДП «Ільіч-Агра Данбас»
Шырата: 47°6′42″N (47.111791)
Даўгата: 37°56′9″E (37.935962)

І адразу ж прыклад “зліву” пазыцыяў і акопаў акупацыйных войскаў Расіі, за паўтары кіламэтры ад крайніх дамоў у Шырокіне, ці больш слушна, ад таго, што ад іх засталося.
Шырата: 47°6′31″N (47.108578)
Даўгата: 37°51′6″E (37.851557)

Красны Луч, Луганская вобласць
База расійскай артылерыі ў цэнтры гораду на тэрыторыі ГП «Данбасантрацыт».
Шырата: 48°8′13″N (48.137067)
Даўгата: 38°55′9″E (38.919105)

Цалкам матэрыял можна прачытаць тут.