Зяленскі дазволіў даваць грамадзянства Украіны рускім, якія падвергліся палітычнаму пераследу
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, які пашырае спіс асобаў, якія маюць права на грамадзянства Украіны.

У адпаведнасці з дакументам, на ўкраінскае грамадзянства змогуць прэтэндаваць грамадзяне РФ, якія падвергліся «пераследу па палітычных перакананнях».
Акрамя гэтага грамадзянства змогуць атрымаць замежнікі і асобы без грамадзянства, якія абаранялі Украіну.
У ліпені прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дазваляе людзям, якія пражываюць на ўсёй тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, атрымліваць расійскае грамадзянства ў спрошчаным парадку. У іншым ўказе, падпісаным у красавіку, Пуцін даў такое права жыхарам тэрыторый, якія кантралююцца непрызнанымі ДНР і ЛНР.
Паводле meduza.io