Зяленскі ўпершыню пагаварыў з Орбанам і запрасіў яго ва Украіну

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў першую тэлефонную размову з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам і запрасіў яго прыехаць з візітам, піша «Еўрапейская праўда».

2dd2ece_gettyimages_1171310848.jpg

«30-годдзе прызнання Венгрыяй незалежнасці Украіны і ўсталяванне дыпадносін стала добрай магчымасцю ўпершыню пагаварыць з Віктарам Орбанам. Пакуль што па тэлефоне, але ўпэўнены, што асабістая сустрэча стане новым штуршком ва ўзаемаадносінах Украіны і Венгрыі. Запрасіў прэм'ер-міністра наведаць Украіну ў 2022 годзе», — гаворыцца ў паведамленні Зяленскага ў Twitter.

На гэтым тыдні на палях міністэрскай сустрэчы НАТА правялі сустрэчу кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў Украіны і Венгрыі.

Петэр Сіярта, паведамляючы аб сустрэчы з украінскім міністрам Дзмітрыем Кулебай, адзначыў, што «на парадку дня двухбаковых стасункаў стаяць складаныя пытанні».

Ён даў зразумець, што гаворка ішла аб пытаннях нацыянальных меншасцяў.

«Мы хочам, каб сітуацыя палепшылася, многае будзе залежаць ад законапраекта аб нацыянальных супольнасцях», — напісаў Сіярта ў Facebook.