Зяленскі заявіў пра 10 замахаў на яго жыццё. Аднак лічыць, што ў Пуціна больш праблем

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што 10 замахаў на яго жыццё — гэта не так ужо шмат, паколькі, маўляў, у прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна цяпер значна больш праблем.

© Прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

© Прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю аўстралійскаму тэлеканалу Nine Network.
«Толькі 10 чалавек жадаюць гэтага [забойства Зяленскага], гэта не страшна. Я думаю, што ў прэзідэнта Расіі значна больш праблем, улічваючы стаўленне ўсяго свету да іх палітыкі», — сказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што замахі на яго — гэта не так страшна, як тое, што перажываюць украінцы з-за развязанай Расіяй вайны.
«Людзі сядзяць у падвалах, іх катуюць, у калодзежах знаходзілі ўкраінцаў... Мне страшна за нашых людзей, асабліва за сем'і, якія страцілі блізкіх», — дадаў прэзідэнт Украіны.
hromadske.ua