Ізраіль – Палесціна. Вучыцца міру ў паўночных ірландцаў

Па запрашэнню ізраільскіх і палесцінскіх уладаў на Блізкі Ўсход адправілася група жыхароў Паўночнай Ірландыі. Склад дэлегацыі незвычайны: палова – былыя сябры тэрарыстычнай Ірландскай Рэспубліканскай Арміі, палова – экс-сябры пратэстанцкіх экстрэмісцкіх груповак кшталту Ulster Volunteer Force. Іншымі словамі, у групе людзі,  якія яшчэ дзесяць гадоў таму пры сустрэчы маглі перастраляць адзін аднаго. Аднак часы змяніліся. У Паўночнай Ірландыі цяпер мір. І вось ірландскі вопыт складанага працэсу пошуку прымірэння паміж народамі нечакана аказаўся запатрабаваным у Ізраілі.

Па запрашэнню ізраільскіх і палесцінскіх уладаў на Блізкі Ўсход адправілася група жыхароў Паўночнай Ірландыі. Склад дэлегацыі незвычайны: палова – былыя сябры тэрарыстычнай Ірландскай Рэспубліканскай Арміі, палова – экс-сябры пратэстанцкіх экстрэмісцкіх груповак кшталту Ulster Volunteer Force. Іншымі словамі, у групе людзі,  якія яшчэ дзесяць гадоў таму пры сустрэчы маглі перастраляць адзін аднаго. Аднак часы змяніліся. У Паўночнай Ірландыі цяпер мір. І вось ірландскі вопыт складанага працэсу пошуку прымірэння паміж народамі нечакана аказаўся запатрабаваным у Ізраілі. Спачатку ў Паўночную Ірландыю адправілася група палесцінцаў і яўрэяў, каб больш даведацца як у 1998-ым годзе рыхтаваўся праект мірнага пагаднення. Ці можна імпартаваць ірландскія напрацоўкі на бераг Іардана, пакуль, што пытанне. Аднак відавочна, што ірландскім экстрэмістам такі абмен вопытам вельмі не спадабаўся. Напярэдадні сустрэчы з гасцямі з Ізраілю, арганізатарам сустрэчы з пратэстанцкага і каталіцкага бакоў паведамілі, што Сапраўдная Ірландская Рэспубліканская Армія ( групоўка, якая дасюль працягвае супраціў) прыгаварыла іх да смяротнага пакарання. Праўда лідэр пратэстантаў успрыняў навіну спакойна: на яго жыцці гэта ўжо 32-ая пагроза смяротнай расправы.
Па матэрыялах The New York Times