ЗША. 70 гадоў самаму праклятаму фільму Галівуда

У 1939 годзе на экраны выйшаў фільм Віктара Флемінга “Чараўнік з краіны Оз, зняты па матывах казкі Фрэнка Баума. Сюжэт, думаецца, вядомы ўсім па адаптаванай кнізе А. Волкава “Чараўнік ізумруднага горада. Фільм, які выйшаў напярэдадні другой сусветнай вайны, меў проста фенаменальны поспех і дасюль застаецца адным з самых культавых фільмаў Галівуда, а песня “Over the Rainbow, якую выканала маладая артыстка Джудзі Гарланд, стала адной з самых вядомых песняў у свеце. “Чараўнік уключаны UNESCO ў рэестр культурнай спадчыны чалавецтва.

У 1939 годзе на экраны выйшаў фільм Віктара Флемінга “Чараўнік з краіны Оз, зняты па матывах казкі Фрэнка Баума. Сюжэт, думаецца, вядомы ўсім па адаптаванай кнізе А. Волкава “Чараўнік ізумруднага горада. Фільм, які выйшаў напярэдадні другой сусветнай вайны, меў проста фенаменальны поспех і дасюль застаецца адным з самых культавых фільмаў Галівуда, а песня “Over the Rainbow, якую выканала маладая артыстка Джудзі Гарланд, стала адной з самых вядомых песняў у свеце. “Чараўнік уключаны UNESCO ў рэестр культурнай спадчыны чалавецтва. Але фільм лічыцца і самым праклятым фільмам Галівуда. Падчас яго здымкаў шмат разоў адбываліся няшчасныя выпадкі. А артыстка, якая выконвала ролю злой феі, нават ледзь не згарэла. Яшчэ больш загадкавая рэч — істота, якую можна разглядзець у адным з эпізодаў. Падчас таго, як дзяўчынка, Страшыла, Дрывасек танчаць на заднім плане з-за дрэва з’яўляецца нешта падобнае да прывіду.


Па матэрыялах амерыканскай прэсы