ЗША. Аборты і амерыканскі футбол
Скандал, ды яшчэ які. Прычым там, дзе быццам усё больш-менш палітычна нейтральна. Гаворка пра амерыканскі футбол, а канкрэтна пра фінальны матч за Суперкубак. Superbowl — гэта самае славутае спартовае шоу ў Злучаных Штатах. Кожны год у лютым пераможцы дзвюх самых вялікіх футбольных лігаў змагаюцца за згаданы прыз. За падзеяй сочыць уся Амерыка. У гэтым годзе на полі сустрэнуцца гульцы з клубу «Saints» (Новы Арлеан) і «Colts» (Індыянапаліс). Здавалася, усё было добра.
Скандал, ды яшчэ які. Прычым там, дзе быццам усё больш-менш палітычна нейтральна. Гаворка пра амерыканскі футбол, а канкрэтна пра фінальны матч за Суперкубак. Superbowl — гэта самае
славутае спартовае шоу ў Злучаных Штатах. Кожны год у лютым пераможцы дзвюх самых вялікіх футбольных лігаў змагаюцца за згаданы прыз. За падзеяй сочыць уся Амерыка. У гэтым годзе на полі сустрэнуцца
гульцы з клубу «Saints» (Новы Арлеан) і «Colts» (Індыянапаліс). Здавалася, усё было добра. Але канал CBS, які мае правы на трансляцыю, пагадзіўся рэкламаваць
падчас матчу кампанію супраць абортаў. Яе замовіла кансерватыўная асацыяцыя Focus on the Family. Тэма абортаў падзяляе амерыканцаў. Па апытаннях, адна палова насельніцтва падтрымлівае права жанчын на
аборты, другая — не. Адпаведна, рашэнне CBS выклікала пратэсты. Асабліва актыўна пратэстуюць феміністычныя арганізацыі. Такая пазіцыя мела свае камерцыйныя наступствы для студыі. Упершыню за
23 гады ставіць рэкламу падчас трансляцыі Superbowl адмовілася кампанія Pepsi. Pepsi, як вядома, арыентуецца на моладзь, большасць з якой прытрымліваецца ліберальных поглядаў на аборты.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)