ЗША адхілілі прапанову КНДР заключыць мірную дамову
ЗША адмовіліся ад мірнай дамовы з КНДР. Прыярытэт у адносінах з Паўночнай Карэяй — дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава: "прыярытэтная ўвага павінна надавацца ядзерным пытанням", адзначыў спецпрадстаўнік ЗША.

Фота: Reuters
Спецпрадстаўнік ЗША па КНДР Кім Сон заявіў, што Злучаныя Штаты не маюць намеру ўступаць з КНДР у перамовы па заключэнні мірнай дамовы, перадае ТАСС.
"Перш за ўсё, што тычыцца заявы Паўночнай Карэі, якая прапануе пачаць абмеркаванне магчымасці заключэння мірнай дамовы. У нас няма зацікаўленасці ўступаць у якія б тое ні было абмеркаванні", — сказаў Сон, паведамляе korrespondent.net
Нагадаем 2 кастрычніка падчас правядзення генеральнай асамблеі ААН урад Паўночнай Карэі заявіў, што гатовы да канструктыўнага дыялогу аб міры і бяспецы, як толькі ЗША пагодзяцца заключыць мірную дамову.