ЗША. Трэці Рэйх пад Нью-Ёркам
Амерыканскае грамадства шакіраванае. Аказваецца, усяго ў 65 кіламетрах ад Нью-Ёрку існуе камуна, дзе жывуць па законах Трэцяга Рэйху.
Фота wikimedia.org
Гаворка пра месца пад назвай Yaphanк. Гэта не арыгінальная назва. Спачатку Yaphanк называўся Siegfried Park, а заснавалі яго ў 1830-я гады сябры Нямецка-амерыканскай лігі перасяленцаў (GASL).
Паколькі актыў Лігі вельмі сімпатызаваў нацыстам, Siegfried Park планавалі арганізаваць па ўзору тагачаснай Германіі. Той, хто наведаў перад вайной Siegfried Park, мог наткнуцца на парк імя Ёзафа Гебельса або плошчу імя Адольфа Гітлера.
Натуральна, у час Другой сусветнай вайны тапаніміку падкарэктавалі, а само месца перайменавалі. Аднак да статутных дакументаў рукі ў чыноўнікаў не дайшлі. У выніку, як нядаўна выпадкова высветлілася, Статут камуны дасюль дазваляе мець нерухомасць на яе тэрыторыі выключна прадстаўнікам белай расы. Белым тубыльцам таксама забараняецца прадаваць сваю ўласнасць, каб яны заставаліся тут назаўжды.
Няма сумневаў, што пасля цяперашняга скандалу Yaphanк, дзе цяпер знаходзіцца каля 50 дамоў, чакаюць значныя перамены.
Паводле амерыканскай прэсы