ЗША. Антытытунёвая рэвалюцыя
Менавіта так пракаментавалі шматлікія выданні ў ЗША рашэнне Сенату. Сенатары абсалютнай большасцю галасоў зацвердзілі закон, адпаведна якому тытунёвыя кампаніі не могуць больш ставіць на сваіх прадуктах адзнакі “light (лёгкія) або “ultra-light. Акрамя таго, забараняецца вырабляць цыгарэты з араматычнымі дабаўкамі. Лічыцца, што менавіта за кошт такой прадукцыі тытунёвыя кампаніі падсаджваюць на цыгарэты юнакоў. У прынцыпе, закон абсалютна лагічны. Эксперты даводзілі, што на самай справе так званыя “лёгкія цыгарэты мала адрозніваюцца ад звычайных.
Менавіта так пракаментавалі шматлікія выданні ў ЗША рашэнне Сенату. Сенатары абсалютнай большасцю галасоў зацвердзілі закон, адпаведна якому тытунёвыя кампаніі не могуць больш ставіць на сваіх
прадуктах адзнакі “light (лёгкія) або “ultra-light. Акрамя таго, забараняецца вырабляць цыгарэты з араматычнымі дабаўкамі. Лічыцца, што менавіта за кошт такой
прадукцыі тытунёвыя кампаніі падсаджваюць на цыгарэты юнакоў. У прынцыпе, закон абсалютна лагічны. Эксперты даводзілі, што на самай справе так званыя “лёгкія цыгарэты мала
адрозніваюцца ад звычайных. Кожны год ад палення ў ЗША, паводле медычнай статыстыкі, паміраюць 400 тысяч чалавек. Чакаецца, што цырымонія падпісання прэзідэнтам згаданага закона (так патрабуе
канстытуцыя) ператварыцца ў нешта глабальнае. Курыльшчыкі і тытунёвыя карпарацыі баяцца, што Абама, які, дарэчы, сам не паліць, падчас гэтай цырымоніі абавязкова абвесціць пра пачатак новага
крыжовага паходу супраць нікаціну.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)