ЗША. Гітлер быў не вінаваты

Олівер Стоўн, культавы кінарэжысёр левых (ён здымаў такія стужкі, як «JFK», «Wall Street», вялікія інтэрв’ю з Кастра і Чавесам), зрабіў цікавы піруэт направа. Олівер зняў дакументальны фільм «Сакрэтная гісторыя Злучаных Штатаў». Стужка была паказаная адным з амерыканскіх каналаў і ўжо выклікала скандал. Калі б у цітрах не стаяла прозвішча Олівера Стоўна, можна было падумаць, што карціну зняў нейкі фанат Гітлера. Гісторыя ЗША, па Стоўну, абсалютна адпавядае праварадыкальным трактоўкам гісторыі другой сусветнай вайны.

Олівер Стоўн, культавы кінарэжысёр левых (ён здымаў такія стужкі, як «JFK», «Wall Street», вялікія інтэрв’ю з Кастра і Чавесам), зрабіў цікавы піруэт направа. Олівер зняў дакументальны фільм «Сакрэтная гісторыя Злучаных Штатаў». Стужка была паказаная адным з амерыканскіх каналаў і ўжо выклікала скандал. Калі б у цітрах не стаяла прозвішча Олівера Стоўна, можна было падумаць, што карціну зняў нейкі фанат Гітлера. Гісторыя ЗША, па Стоўну, абсалютна адпавядае праварадыкальным трактоўкам гісторыі другой сусветнай вайны. На думку рэжысёра, фюрэр Трэцяга рэйху аказаўся «стрэлачнікам». Маўляў, ён нарабіў зла не больш, чым Сталін, аднак стаўленне да апошняга куды лепш. Пакуль што левая грамадскасць ЗША і Еўропы не ведаюць, як рэагаваць, і са страхам чакаюць прэм’еры карціны.
Па матэрыялах АВС (Іспанія)