ЗША. Хопіць піць гарбату

Рэспубліканская партыя ЗША перажывае цяжкія часы. З аднаго боку, рэйтынг папулярнасці прэзідэнта ад дэмакратаў не самы лепшы — каля 40 працэнтаў. З іншага — хаос унутры рэспубліканцаў не гарантуе ім перамогі на наступных выбарах кіраўніка дзяржавы. Галоўная крыніцы хаосу — кансерватыўна фракцыя Tea Party (партыя піцця гарбаты). На апошніх праймерыз (выбары кандыдатаў на парламенцкія выбары) яны святкавалі вялікую перамогу. Гэта выклікала паніку сярод больш адэкватных “сланоў (слон — сімвал партыі рэспубліканцаў).

Рэспубліканская партыя ЗША перажывае цяжкія часы. З аднаго боку, рэйтынг папулярнасці прэзідэнта ад дэмакратаў не самы лепшы — каля 40 працэнтаў. З іншага — хаос унутры рэспубліканцаў не гарантуе ім перамогі на наступных выбарах кіраўніка дзяржавы. Галоўная крыніцы хаосу — кансерватыўна фракцыя Tea Party (партыя піцця гарбаты). На апошніх праймерыз (выбары кандыдатаў на парламенцкія выбары) яны святкавалі вялікую перамогу. Гэта выклікала паніку сярод больш адэкватных “сланоў (слон — сімвал партыі рэспубліканцаў). У некаторых штатах узніклі ініцыятывы, калі выбаршчыкі рэспубліканцаў нават дапамагаюць дэмакратам змагацца супраць радыкалаў з Tea Party. Аднак не ўсе збіраюцца капітуляваць. Некаторыя цэнтрысты гатовыя даць бой аматарам гарбаты. Пра гэта заявіў Джордж Буш-старэйшы — былы прэзідэнт Штатаў, і Майкл Блумберг, былы мэр Нью-Ёрку, які, дарэчы, хоча выставіць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта ў 2012 годзе. Апошні заявіў пра пачатак сістэмнай кампаніі супраць Tea Party, назваўшы гэты праект “кароткачасовым. Першым крокам Блумберга стане фармаванне фонду ў дапамогу кандыдатам, якія не падтрымліваюць пазіцыі Tea Party. Іншае пытанне — ці хопіць яму часу? Выбары ў парламенты некаторых штатаў і Кангрэс пройдуць на пачатку лістапада.


Па матэрыялах амерыканскай прэсы