ЗША. На кожным долары не кроў, а какаін
Сенсацыйны артыкул змясціў венесуэльскі праўрадавы інфармацыйны сайт “Diario Vea. Калі верыць яго аўтарам, на 90 працэнтах банкаўскіх білетаў Федэральнага банку ЗША прысутнічаюць сляды какаіну. Нагадаем, што менавіта доларавыя купюры чамусьці выкарыстоўваюць для ўжывання згаданага наркотыку: праз банкноту, якая згорнутая ў трубку, нюхаюць атруту. Вяртаючыся да тэмы какаінавах баксаў: трэба адзначыць, што галоўным чынам размова ідзе толькі пра буйныя гарады, кшталту Дэтройта, Балтымара.
Сенсацыйны артыкул змясціў венесуэльскі праўрадавы інфармацыйны сайт “Diario Vea. Калі верыць яго аўтарам, на 90 працэнтах банкаўскіх білетаў Федэральнага банку ЗША
прысутнічаюць сляды какаіну. Нагадаем, што менавіта доларавыя купюры чамусьці выкарыстоўваюць для ўжывання згаданага наркотыку: праз банкноту, якая згорнутая ў трубку, нюхаюць атруту. Вяртаючыся да
тэмы какаінавах баксаў: трэба адзначыць, што галоўным чынам размова ідзе толькі пра буйныя гарады, кшталту Дэтройта, Балтымара. Затое ў Вашынгтоне працэнт валюты са слядамі наркотыкаў даходзіць да 95
працэнтаў ад усёй грашовай масы. Даследаванне было праведзена навукоўцамі універсітэта са штату Мічыган. Фокусная група складалася з пяці гарадоў ЗША, а таксама гарадоў Японіі, Бразіліі і Кітая. Усе
гарады паліцыя адносіць да зон самага моцнага ўжывання наркотыкаў. У выпадку Кітая або Японіі працэнт “какаінавых купюр не перакрочыў за адзнаку 12 працэнтаў. Цікава, што па
выніках аналагічнага даследавання сярэдзіны 90-х, какаінавых грошай у Штатах было 67 працэнтаў. Рост вялікай колькасці атручаных грошаў эксперты звязваюць з эканамічным крызісам, які выклікае ў
людзей неўрозы і псіхічныя праблемы. Каб неяк забыць пра суровыя рэаліі, яны ўжываюць розныя прэпараты, у тым ліку наркотыкі.
Па матэрыялах “Diario Vea (Венесуэла)