ЗША. Набліжаецца канец свету
У той час, як большасць людзей на планеце думаюць, як выжыць ва ўмовах эканамічнай рэцэсіі, ёсць такія, якія жывуць праблемай, як выжыць ва ўмовах канцу свету. Гэта, напрыклад, прыхільнікі Герольда Кэмпінга, амерыканскага радыёвядучага, які абвясціў сябе прарокам. Было гэта ў далёкім 1958 годзе. З тых часоў створаная Геральдам станцыя “Family Radio стала сапраўднай імперыяй. Яна вядзе свае праграмы на 42 мовах, мае канал тэлебачання.
У той час, як большасць людзей на планеце думаюць, як выжыць ва ўмовах эканамічнай рэцэсіі, ёсць такія, якія жывуць праблемай, як выжыць ва ўмовах канцу свету. Гэта, напрыклад, прыхільнікі
Герольда Кэмпінга, амерыканскага радыёвядучага, які абвясціў сябе прарокам. Было гэта ў далёкім 1958 годзе. З тых часоў створаная Геральдам станцыя “Family Radio стала сапраўднай
імперыяй. Яна вядзе свае праграмы на 42 мовах, мае канал тэлебачання. Пакуль “Family Radio набірала абароты, яе заснавальнік вылічваў дату канцу свету і нарэшце ў 1994 годзе нейкім
дзіўным спосабам яе вынайшаў. Кэмпінг прагназуе армагедон ужо 21 мая гэтага года. У гэты дзень, па яго словах, Зямлю пачне бамбіць каменны град, пачнуцца вывяржэнні вулканаў і г. д. Катаклізмы будуць
цягнуцца аж да кастрычніка, калі ўся зямля паглыбіцца ў акіян. А вось людзі, па Кэмпінгу, загінуць не ўсе. Выбраных возьмуць у рай. Дзякуючы вялікім сродкам, Кэмпінг змог данесці свой прагноз да
публікі. Так, па ўсёй краіне стаяць дзве тысячы білбордаў з інфармацыяй пра набліжэнне канца. Да масавай панікі справа не дайшла, аднак шмат амерыканцаў ужо адклалі важныя справы і прынялі рашэнне
перачакаць 21 мая.
Па матэрыялах польскай прэсы